14 жыхароў Гродзенскай вобласці 6 лютага ўключылі ў спіс “экстрэмістаў” у пералік датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Іх судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па так званай справе “дваровых чатаў” – за Telegram-чаты «Партизаны Новогрудка» і «Вольныя ваўкі» .
Гэта пяць жыхароў Навагрудка:
- Аляшкевіч Вольга Алегаўна
- Лебедзь Ірына Уладзіміраўна
- Лебедзь Аляксандр Іванавіч
- Палубок Таццяна Іванаўна
- Хіневіч Ігар Іванавіч
У Гродзенскім абласным судзе 21 кастрычніка 2025 года агучылі прысуд пецярым палітвязням: Таццяне Палубок, Вользе Аляшкевіч, Ігару Хіневічу, а таксама мужам Аляксандру і Ірыне Лебедзь. Паводле звестак “Вясны“, іх прызналі вінаватым паводле ч.3 арт. 361-1 КК “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” і прызначылі ўсім па два з паловай гады зняволення, а таксама штрафы памерам 800 базавых адзінак (33 600 рублёў).
А таксама – дзевяць жыхароў Ваўкавыска:
- Краўчак Наталля Эдуардаўна
- Жукава Алена Пятроўна
- Юруць Лілія Вітольдаўна
- Ходас Ілья Леанідавіч
- Дабрыновіч Ірына Флар’янаўна
- Шрубок Людміла Уладзіміраўна
- Цынкель Віталь Мікалаевіч
- Пракопчык Вольга Анатольеўна
- Турчэнік Віктар Васільевіч
У Гродзенскім абласным судзе ў канцы кастрычніка 2025 года асудзілі дзевяць жыхароў Ваўкавыска па так званай справе «дваровых чатаў». Шасцярых жанчын і траіх мужчын абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні” (ч.3 арт. 361-1 КК) і прызначылі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічынь (33 600 рублёў) кожнаму.
Чытайце таксама: Ваш акаўнт прызналі экстрэмісцкім? Міліцыя Гродна (не) адказала, што зрабіць



