Намінальны сярэдні заробак жыхароў Гродзенскай вобласці за снежань 2025 года склаў 2681 руб. ($931 па курсе Нацбанка), сведчыць статыстыка Белстат. Гэта на 355 руб. больш, чым годам раней.
Намінальны заробак — гэта заробак, які супрацоўнік атрымлівае да выліку падаткаў. Гэтая сума ўлічвае надбаўкі, бальнічныя, водпускі, прэміі і г.д., калі такія маюцца. Фактычна на рукі супрацоўнік атрымлівае меншую суму.
Паводле статыстыкі Белстат, найбольшы намінальны заробак у снежні 2025 года атрымалі жыхары Астравецкага раёна — 3540 руб. Менш за ўсё зарабілі ў Іўеўскім раёне – 2086 руб. У Гродне сума склала 2988 руб.
Пры гэтым у эканоміцы вобласці было занята 433 тыс. чалавек.
Годам раней сярэдні намінальны заробак у вобласці складаў 2326 руб. ($808), у Гродне налічвалі 2602 руб., у Астравецкім раёне – 3009 руб., у Іўеўскім – 1745 руб.
Па прагнозах аналітыкаў, у 2026 годзе ў Беларусі ўзровень інфляцыі захаваецца прыкладна на 7%. Калі прагнозы спраўдзяцца, кошт тавараў і паслуг у краіне за год вырасце на гэты працэнт.
Чытайце таксама: Жыхары Гродзенскай вобласці сталі атрымліваць больш: сярэднія заробкі ў рэгіёне



