На малочнатаварным комплексе «Валатынь» з восені 2025 года працуе 17 грамадзян з Туркменістана. Яшчэ чацвярых туркменаў уладкавалі ў «Малабераставіцкі элітгас». Чыноўнікі прызнаюць — замежнікаў запрашаюць, каб папоўніць недахоп кадраў. 

На “Валатыні” працуе 17 супрацоўнікаў з Туркменістана – ім ад 30 да 50 гадоў, яны пражываюць у шматкватэрным доме. Паводле інфармацыі «Пул 4 Рэгіён», іх заробак складае «каля 2,5 — 3 тыс. рублёў».

Паводле слоў Караева, прыцягненне замежнікаў для працы — “рацыянальнае вырашэнне пытання папаўнення патрэбнасці ў рабочай сіле”. Асаблівы ўпор робяць на жывёлагадоўлю.

За апошнія 30 гадоў колькасць працаўнікоў у сельскай гаспадарцы знізілася больш чым у 4 разы. 

Недахоп кадраў прызнаюць і ўлады. У 2024 годзе Лукашэнка паведаміў, што “кадравы дэфіцыт – сістэмаўтваральная праблема галіны”. Бракавала каля 10% кіраўнікоў і спецыялістаў працоўных прафесій, яшчэ 15% дэфіцыту назіралі сярод заатэхнікаў і ветэрынараў. 

Чытайце таксама: У вобласці павялічылася колькасць працуючых людзей – у тым ліку за кошт іншаземцаў