Камітэт дзяржкантролю выявіў, што некаторыя падрадчыкі ў Гродне завышалі кошт сваіх работ. Напрыклад, пры будаўніцтве інжынернага аб’екта кошт на перавозку грунта завысілі больш чым на 200 тыс. руб. А пасадку дрэў “пераацанілі” на 340 тыс. руб.
Гэта стала вядома з чатырох праверак будаўнічых арганізацый Гродзенскай вобласці, якую правёў Камітэт дзяржкантролю. Тады і аказалася, што некаторыя фірмы завышалі аб’ёмы і кошт праведзеных работ, паведамляе КДК.
Некаторым фірмам пасля праверкі КДК скарэкціравалі праектна-каштарысную дакументацыю. Кампаніі абавязалі вярнуць грошы ў бюджэт – з іх знялі 1,8 млн руб.
Таксама дзяржкантралёры праверылі і скарэктавалі праектна-каштарысную дакументацыю аб’ектаў, якія яшчэ трэба пабудаваць. Некаторыя з іх уключаны ў Дзяржаўную і абласную інвестыцыйныя праграмы. На дакументах завысілі адлегласці да грунта і выдаткі ў камандзіроўках, уключылі туды неабгрунтаваныя траты. У выніку кошт будаўніцтва скарацілі на 15 млн рублёў.
Цяпер КДК правярае УКБ Астравецкага раёна.
Чытайце таксама: Верагодна, у Гродне стане менш зеляніны – ЖКГ хоча спілаваць дрэвы, якія перашкаджаюць будынкам



