Гродзенскія пенсіянеры могуць напісаць кнігу пра сябе, бацькоў і бабуль і дзядуляў. Гродзенка Юлія Каляда вядзе набор у клуб “Гісторыя сям’і” ў аддзяленні знаходжання пажылых грамадзян.

Сустрэчы будуць праходзіць па адрасе вул. Фамічова, 17 па пятніцах у 14:00. Першая сустрэча пройдзе 29 студзеня. У АДП па вул. Урублеўскага, 1/1 сустрэчы праходзяць у пятніцу з 11: 00.

Юлія Каляда зацікавілася гісторыяй уласнай сям’і некалькі гадоў таму – і арганізавала праект па генеалогіі «Мае вытокі». У ім яна дапамагае з пошукамі і афармленнем сямейнага дрэва. Атрымліваюцца цэлыя кнігі – з ілюстрацыямі і асабістай гісторыяй. Ступень шчырасці можна рэгуляваць.

Чытайце таксама: Удалы пошук бацькi па ДНК і радавод да дзявятага калена. Як беларусы знаходзяць інфу пра продкаў (бонус – лайфхакi, з чаго пачаць)