Гродзенец сутыкнуўся з тым, што суседзі выкідваюць у спецыялізаваныя сметніцы для адкідаў сабак не тое, для чаго адны прызначаліся. Ён распавёў пра гэта ў сацсетках і спытаў, як іх назваць. Каментатары ў выразах не саромеюцца.
“Як назваць тых, хто выкідае ў спецыялізаваныя скрыні для адходаў сабак бутэлькі (гарэлачныя, пластыкавыя), фанцікі, паперу і іншыя «няпрофільныя» адходы?”- задаецца ён пытаннем.
Гродзенец кажа, што ў горадзе і так мала тых, хто прыбірае за сабакамі, і спецыяльных скрыняў. Каля свайго дома жыхары самі іх усталявалі, пазначылі і сочаць за чысцінёй. Але цяпер скарыстацца імі складана.
“Урна была пазначаная адмысловымі знакамі, побач досыць нармальных смеццевых скрыняў”, – адзначае ён. Як вырашылася сітуацыя, невядома.
У жніўні 2025 года скрыні для ўборкі за сабакамі ад камунальных службаў з’явіліся ў Ленінскім раёне Гродна: на вуліцах Камарова, Урублеўскага, БЛК, Сухамбаева, Каліноўскага, Таўлая і Брыкеля. УЖРЭП Ленінскага раёна плануе вырабіць яшчэ 45 скрыняў. Іх у тым ліку ўсталююць у Кастрычніцкім раёне.



