У канцы студзеня ў TikTok з’явіўся акаўнт пад назвай “хейтер 23 троллейбус г. Гродно“. Аўтар ролікаў абураецца з-за спазненняў тралейбуса і называе транспарт «мярзотнай лічынкай» і «гідкай трупавозкай». Аўтобусны парк Гродна выступіў з абвяржэннем, якое апублікавалі ў “Гродзенскай праўдзе”.
Пакуль аўтар апублікаваў менш за 10 відэа. У іх ён фіксуе спазненні гродзенскага тралейбуса №23. «Паскуда, с*ка, 23 тралейбус элегантна вырашыў спазніцца на 17 хвілін. Але ведай, бл*ць, што ты не Мерлін Манро і табе не належыць спазняцца», — падпісаў адно з апошніх відэа хейтар тралейбуса.
Таксама аўтара раздражняе 53 аўтобус — яго ён называе «мярзотнапакостным», а вось тралейбус №24 блогер лічыць «грацыёзным і царскім».
У акаўнта 444 падпісчыка, самае папулярнае відэа (прысвечана смуроду на Дзевятоўцы з-за «Лукойла»), набрала амаль 110 тыс. праглядаў.
Што сказалі ў Аўтобусным парку Гродна?
Намеснік дырэктара аўтапарка па ідэалагічнай працы Сяргей Рышкевіч паведаміў, што на прадпрыемстве «чулі пра тое, як аўтар крытыкуе» транспарт Гродна.
— Хачу абвергнуць яго словы аб тым, што тралейбус ігнаруе прыпыначныя пункты, — адзначыў Рышкевіч.
Намеснік дырэктара дадае, што гродзенскі гарадскі транспарт абавязаны спыняцца на прыпынках і забірае пасажыраў паводле зацверджанага раскладу. Рух транспарта адсочваюць па сістэме спадарожнікавага маніторынгу. Калі кіроўца парушае расклад, яму тэлефануе дыспетчар.
Што да затрымак транспарту, спазняцца аўтобусы і тралейбусы могуць. На гэта ўплывае мноства фактараў: сітуацыя на дарозе, умовы надвор’я, спраўнасць аўтобуса ці тралейбуса. Часам затрымкі невялікія, але бывае і так, што транспарт і праўда даводзіцца чакаць даўжэй, чым звычайна. Калі гэта адбываецца, вадзіцель абавязаны адразу ж апавясціць дыспетчара аб існуючай сітуацыі і растлумачыць, чаму адбываецца затрымка.
Можа транспарт і прыязджаць раней: дапушчальнае адхіленне ад устаноўленага часу па раскладзе маршрутаў складае плюс 3 хвіліны і мінус 5 хвілін.
Чытайце таксама: У Гродне запрацавала сістэма бескантактнай аплаты праезду



