Масленіцу ў Гродне правядуць у рамках ІІІ фестывалю “Гродзенскі РазГуляй” 28 лютага. Акрамя канцэртнай праграмы запланавана дэгустацыя страў беларускай кухні, спаленне пудзіла і астравок з лазнямі, паведамляе «Гродна Плюс». 

Праграма Масленіцы

12:00—12:20 — масленічны парад карэт з вул. Сацыялістычнай да плошчы Леніна.

12:20—12:45 — адкрыццё свята на плошчы Леніна.

12:45—21:30 — канцэрт на плошчы Леніна з удзелам артыстаў з Мінска і Гродна.

13:00—19:00 — рамесніцкае свята “Казюкі” на Савецкай плошчы.

У праграме Масленіцы таксама запланавана вогненнае шоу, астравок лазняў, квэст, шоу асілка, спартыўныя спаборніцтвы і спаленне пудзіла.

Хто стане хэдлайнерам?

Паведамляецца, што хэдлайнерам Масленіцы ў Гродне будзе беларускі гурт «Дразды», які выконвае песні на стыку жанраў поп і фолк.

Раней “Казюкі” былі асобным гарадскім святам

Кірмаш «Казюкі» — традыцыйнае для рэгіёна свята. У 2001 годзе таварыства народных майстроў пры Саюзе палякаў Беларусі адрадзіла традыцыю. На фестываль з’язджаліся рамеснікі і гандляры з розных краін, а свята праводзілі ў цэнтры горада.

Па тэме: “Пачыналі з 20 рамеснікаў, а сёння іх сотні”. Арганізатар першых “Казюкоў” аб адраджэнні кірмаша ў Гродне

Апошнія гады ўлады Гродна аб’ядноўваюць «Казюкі» з Масленіцай, нягледзячы на ​​тое, што карані ў гэтых святаў — розныя.