Масленіцу ў Гродне правядуць у рамках ІІІ фестывалю “Гродзенскі РазГуляй” 28 лютага. Акрамя канцэртнай праграмы запланавана дэгустацыя страў беларускай кухні, спаленне пудзіла і астравок з лазнямі, паведамляе «Гродна Плюс».
Праграма Масленіцы
12:00—12:20 — масленічны парад карэт з вул. Сацыялістычнай да плошчы Леніна.
12:20—12:45 — адкрыццё свята на плошчы Леніна.
12:45—21:30 — канцэрт на плошчы Леніна з удзелам артыстаў з Мінска і Гродна.
13:00—19:00 — рамесніцкае свята “Казюкі” на Савецкай плошчы.
У праграме Масленіцы таксама запланавана вогненнае шоу, астравок лазняў, квэст, шоу асілка, спартыўныя спаборніцтвы і спаленне пудзіла.
Хто стане хэдлайнерам?
Паведамляецца, што хэдлайнерам Масленіцы ў Гродне будзе беларускі гурт «Дразды», які выконвае песні на стыку жанраў поп і фолк.
Раней “Казюкі” былі асобным гарадскім святам
Кірмаш «Казюкі» — традыцыйнае для рэгіёна свята. У 2001 годзе таварыства народных майстроў пры Саюзе палякаў Беларусі адрадзіла традыцыю. На фестываль з’язджаліся рамеснікі і гандляры з розных краін, а свята праводзілі ў цэнтры горада.
Апошнія гады ўлады Гродна аб’ядноўваюць «Казюкі» з Масленіцай, нягледзячы на тое, што карані ў гэтых святаў — розныя.


