Пра трагедыю, якая адбылася ў двары па праспекце Купалы ў Гродне, паведамляе сайт Newgrodno.by. Афіцыйнай інфармацыі ад экстранных службаў і праваахоўных органаў па факце здарэння на гэты момант няма.

UPD: Праз двое сутак пасля трагедыі, 21 студзеня, ва УУС Гродна паведамілі, што прычынай смерці мужчыны сталі праблемы са здароўем. Па папярэдніх дадзеных, смерць не носіць крымінальнага характару.

Як стала вядома сайту, мужчына спрабаваў завесці аўтамабіль з дапамогай правадоў для прыкурвання. У нейкі момант адбылося кароткае замыканне — праводка заіскрыла, пасля чаго ў маторным адсеку пачалося ўзгаранне. Мужчына ўпаў.

Паведамленні пра здарэнне таксама сталі з’яўляцца ў сацсетках, аднак, што дакладна адбылося — невядома.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы