Валанцёры ўцяплялі будкі ўжо ў мінусавое надвор’е – працавалі некалькі дзён па пяць гадзін. Дзякуючы тэрмабудкам сабакам будзе прасцей пераносіць маразы. Пра гэта ў Threads распавёў карыстальнік пад нікам nikitamolozhai.   

Людзей, якія ўцяплялі вулічныя будкі ў САГ, было няшмат. Валанцёры працавалі па пяць гадзін. “Далей – кармленне, выгул і, магчыма, новы ўзровень: будаваць з нуля будкі з уцяпленнем, якасна, як майстры”, – адзначыў nikitamolozhai. 

Па тэме: “Адданаму сэрцу” паабяцалі падарыць 15 вальераў да Новага года 

У некаторых рэгіёнах краіны тэмпература апускаецца да мінус 27-29 градусаў. Апошні раз такія моцныя маразы ў Беларусі назіралі ў лютым 2021 года. Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшы тыдзень маразы не адступяць, а ноччу чакаюць да -30 градусаў.