У закінутым санаторыі Мінскага раёна з-за маразоў гінуць дзве казы. Мяркуецца, што гаспадар жывёлін даўно з’ехаў. Цяпер у Threads шукаюць людзей, гатовых узяць коз.

«У санаторыі каля Новага Поля па Гродзенскай трасе паміраюць ад холаду дзве казы! Адна ўжо загінула. Хто можа забраць? У каго ёсць хлеў?» — цікавіцца Вольга Лешчанка

Менш чым за суткі пост Вольгі набраў больш за 70 каментароў. Беларусы раяць арганізацыі і валанцёраў, да якіх можна звярнуцца па дапамогу. Карыстальніца i__kovgan просіць “максімальнага рэпоста” ў Гродне.

Ала Каваленка мяркуе, што адна з коз цяжарная. Каб выжыць, жывёле патрэбны цёплыя ўмовы, авёс і сена. Паведамляюць, што адна ўжо, верагодна, загінула.

Паводле каментароў, знайсці гаспадара жывёлам пакуль не ўдалося.

Чытайце таксама: У Гродзенскім САГ уцяплілі будкі – яны дапамогуць сабакам перажыць маразы