За няправільна выкінутую ёлку можна атрымаць штраф да 1350 руб. Прадстаўнікі міністэрства ЖКГ патлумачылі, як яе правільна ўтылізаваць.
Жывая ёлка — гэта драўняныя адходы, таму яе нельга выкідваць у смеццеправод або кантэйнер для змешаных адходаў. Таксама ёлку нельга пакідаць каля пад’езда.
У адваротным выпадку можна атрымаць штраф за няправільнае абыходжанне з адходамі (арт. 16.44 КаАП). Сума штрафу для фізічных асоб — да 30 базавых (1350 руб.), Для прадпрымальнікаў — да 100 базавых (45 тыс. руб.).
Як выкідваць ёлку правільна?
Можна аднесці дрэва на пляцоўку для буйных адходаў. У некаторых дварах усталёўваюць спецыяльныя бункеры, куды жыхары могуць скласці ёлкі.
Таксама ў абласных цэнтрах праводзяць спецыяльныя акцыі, у рамках якіх ЖКГ збіраюць ёлкі і пасля іх утылізуюць. У Мінску такая акцыя пройдзе з 18 па 25 студзеня. Для астатніх гарадоў, у тым ліку Гродна, даты аб’явяць пазней, адзначаюць у адміністрацыі Ленінскага раёну.
Пры здачы елі супрацоўнікам ЖКГ дрэва трэба ачысціць ад мішуры і іншых упрыгожванняў.
Як утылізаваць ёлку дачнікам?
У міністэрстве ЖКГ дачнікам раяць выкарыстоўваць ігліцу як мульчу (арганічны пласт, якім пакрываюць глебу) для дурніцы ці верасу, лапнік – каб прыхаваць трускаўку ці кветкі. Ствол можна пусціць на дровы.
Што рабіць са штучным дрэвам?
Штучныя ёлкі зроблены са змешаных матэрыялаў: рознага віду пластыка, металу і дроту. Таму штучную ёлку можна пакідаць у кантэйнеры для змешаных адпадаў.
Чытайце таксама: У Скідзельскім дэндрапарку з’явіцца музей лясной гісторыі


