У 2026 года плануецца запуск новых гатункаў “Лідскага піва” – таксама з камунікацыяй па-беларуску. Гэта вынікае з адказу актывісту Ігару Случаку на яго зварот брэнду 9 студзеня.

Што гэта за гатункі, паведамяць пазней, бо пакуль гэта камерцыйная таямніца.  

Таксама на беларускай мове ажыццяўляецца камунікацыя брэндаў “ЛІДСКАЕ”, “Калекцыя Майстра”, РЕР5І 2его.

Акрамя гэтага, на беларускай мове камунікуюць у TikTok, Instagram і Threads пад брэндам “ЛІДСКАЕ” і “Музей лідскага бровара”. Афіцыйны сайт кампаніі мае беларускамоўную версію.

Каментатары ў Threads ухваляюць:  

“Не ўжываю алькаголю, але прачытаўшы захацелася выпіць :))”.  

“Таму яго і любім👏“.

“Лідскі квас, лідскае піва гэта смаката, яно лепшае ва ўсім!”.   

Чытайце таксама: «Дзе мая NEIPA і медавуха?». Маркетынг-дырэктар “Лідскага піва” адказала на пытанні пра новыя смакі і зніклыя напоі