“Гроднаэнерга” закупляе прылады адпужвання птушак. Гэта не першая такая закупка. На прадпрыемстве лічылі, што яны не дазволяць ім садзіцца на элементы паветраных ліній электраперадачы. Гэта клопат і пра птушак – так яны не будуць гінуць.

Усяго закупяць:

  • Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысадачна-загараджальнага тыпу – 120 штук,
  • Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысаднага тыпу двух відаў – 75 і 10 штук,
  • Супрацьптушкавыя загараджальнікі антыпрысадных прылады тыпу “конус” — 155 штук,
  • Яршы птушкаабарончыя антыпрысадачныя – 9660 штук.

На ўсё выдаткуюць 157 900 рублёў з уласных сродкаў. Закупку завершаць да красавіка 2026 года.

Пра птушак як пра праблему загаварылі ў 2024 годзе. Старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель назваў чаек праблемай для практычна кожнага мікрараёна Гродна. Арнітолаг жа сумняваецца, што птушкі — сапраўды праблема для Гродна.