Гарадскія святкаванні Новага года пачнуцца ў Гродне 31 снежня ў 23:30. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на Савецкай плошчы.

23:30 – выступленне дуэта “ЛК”.

23:55 – трансляцыя відэазвароту Лукашэнкі да беларускага народа.

00:00 – 01:00 – выступленне дуэта “ЛК”, а таксама выканаўцы з Мінска Дівны.

1:00 – 2:00 – тэлемост “Гродна — Мінск”. Гараджан павіншуюць зоркі беларускай эстрады. Запланавана музычная рэтра-праграма з удзелам мінскіх шоу-балетаў “МарсДэнсПрожект” і “Мальдини”, а таксама гродзенскага спевака Яўгена Кіслага.

2:00 – феерверк.

2:10 – 4:00 – выступ кавер-гуртоў “Креатив Бэнд” і “Тени”, рэтра-дыскатэка ад дыджэя Валерыка.

Шоу-балет і феерверк. Як у Гродне сустрэнуць 2026 год — праграма
Праграма святкавання Новага года ў Гродне. Крыніца: Telegram-канал @lukashikdosug

Чытайце таксама: Ёлачныя кірмашы ў Гродне: калі і дзе можна купіць і арандаваць ялінку да Новага года