Беларус у інтэрнэце абразіў супрацоўнікаў міліцыі. Суд спагнаў грошы і кампэнсацыю маральнай шкоды, якую атрымалі сілавікі з Наваградку. Гэтыя грошы яны вырашылі патраціць на шматфункцыянальны трэнажор, які перадалі мясцовай школе-інтэрнату, піша навагрудская газета «Новае жыццё». 

Падарунак уручылі ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, якую праводзяць у зімовыя святы. Маральную кампенсацыю на падарунак патрацілі начальнік Навагрудскага РАУС Руслан Хамко і начальнік АУР Павел Валенцюкевіч. Яны паразмаўлялі з дзецьмі і пажадалі ім поспехаў.

«Мы палічылі, што гэта будзе самым правільным і справядлівым рашэннем. Калі мы можам дапамагчы, тым больш такім сімвалічным чынам – ператварыўшы спробу нанесці шкоду ў рэальную добрую справу, – гэта наш абавязак і шчырае жаданне», — сказаў Хамко. 

Дырэктар школы-інтэрната Алег Анікевіч адзначыў, што супрацоўнікі Навагрудскага РАУС “традыцыйна падтрымліваюць” установу.

Чытайце таксама: «Адпачываў там з кентамі». У аграгарадку Смаргонскага раёна закрылі адзіны сельскі клуб, жыхарам сітуацыя не падабаецца