Археолагі знайшлі фундамент пабудовы пры рэстаўрацыі сінагогі ў вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна. Знойдзены падмурак датуецца другой паловай XVIII стагоддзя, паведаміў БЕЛТА інстытут гісторыі НАН Беларусі. 

Рэстаўруючы барочную сінагогу XVIII стагоддзя, спецыялісты знайшлі каменны фундамент. Можна было выказаць згадку, што гэта частка Малой сінагогі, якая ўваходзіла ў комплекс сінагагальнага двара Ізабелін. Але драўляны будынак Малой сінагогі вядомы з ХІХ стагоддзя, а знойдзены фундамент датуецца другой паловай XVIII стагоддзя. Пра гэта сведчаць у тым ліку знаходкі манет.

У падмурка ёсць архітэктурныя асаблівасці — у яго канструкцыі выкарыстоўвалі каменныя жорны. Архітэктараў таксама зацікавіла, што побач з уваходам у будынак падмурак пакрыты плоскім дахавым матэрыялам XVII стагоддзя.

Археолагі выявілі падмурак печы, за якім знаходзіцца развал кафлі XVII стагоддзя. Гэта ўказвае на тое, што да стварэння сінагагальнага двара ў цэнтры Ізабеліна існаваў іншы будынак з багата дэкараванымі печамі.

Аднаўляць сінагогу ў Ізабеліне пачалі ў лістападзе 2024 года.

Чытайце таксама: “Вярнуць мястэчку карані”. Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі