Прадаюць двухпавярховы будынак 1955 года пабудовы, які знаходзіцца на вуліцы Серафімовіча, 1. Там будзе кафэ або крама. Інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.
Плошча цаглянага будынка – 1422 м. кв., дах пакрыты металам. Пакупнік атрымае права арэнды ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.
Згодна з умовамі пакупкі, уладальнік абавязаны ўвесці будынак у эксплуатацыю не пазней за тры гады з дня заключэння дагавора. Таксама давядзецца пакрыць выдаткі па фарміраванні зямельнага ўчастка – 975,3 руб. Сам участак можна выкарыстоўваць для размяшчэння грамадскага аб’екта (кафэ, офісы, крама).
Аўкцыён адбудзецца 14 студзеня, стартавая сума лота – 560,6 тыс. руб.
Чытайце таксама: Гастранамічны комплекс у Гродне будзе гатовы вясной 2026-га года



