У 2026 годзе цягнік рэгіянальных ліній Ліда—Беняконі будзе курсіраваць. Такое рашэнне прыняў урад краіны, паведамляе «Воранаўская газета». У снежні 2025 года БЧ планавала адмяніць маршрут.

Напярэдадні 2026 года БЧ абнаўляла графік руху цягнікоў. Меркавалася, што цягнік з Ліды ў Беняконі спыніць курсіраванне. У такім выпадку станцыі Гуды, Бастуны, Воранава і Беняконі засталіся б без чыгуначных зносін – таму вырашылі пусціць рэгулярныя аўтобусы.

Рашэнне выклікала незадаволенасць сярод мясцовых жыхароў. Людзі адзначалі, што білет на аўтобус каштуе даражэй, а час яго курсіравання не заўсёды супадае з раскладам на працы. 

Цягнік захаваюць – маршрут ужо ёсць у раскладзе на 2026 год

Урад вырашыў захаваць рух цягніка ў 2025 і 2026 гадах. У раскладзе БЧ ужо ёсць графік руху цягніка на 1 студзеня 2026 года. З Ліды цягнік выязджае ў 08:22, у Беняконі прыязджае да 09:28. Кошт квітка – 1,97 руб.

Расклад руху цягніка Ліда-Беняконі
Расклад руху цягніка Ліда-Беняконі на 1 студзеня 2026 года. Скрыншот Hrodna.life сайта pass.rw.by

У сувязі з захаваннем чыгуначных зносін рэгулярныя аўтобусы адмяняюць.

Чытайце таксама: У Лідзе адключылі калонку — ваду хочуць даваць за грошы