Спецыялісты ўжо дэмантавалі канструкцыю маста на вуліцы Філарэта. Са снежня па сакавік будаўнікі будуць усталёўваць новую маналітную пліту. Саму рэканструкцыю плануюць завяршыць да траўня 2026 года, перадае БЕЛТА.

Рэканструкцыя прадугледжвае поўную замену пралётных бэлек на сучасныя маналітныя канструкцыі, разлічаныя на высокія нагрузкі. Таксама правядуць капітальны рамонт пад’ездаў, тратуараў і азеляненне прылеглай тэрыторыі.

Спецыялісты адзначаюць, што грунт у падмурку моста — няўстойлівы. Таму будаўнікі яго стабілізуюць і ўмацоўваюць. Працаваць прыходзіцца вахтавым метадам па 12 гадзін без свят і выходных, каб укласціся ва ўсталяваны тэрмін — дзевяць месяцаў.

Мост прызналі небяспечным яшчэ восенню 2023 — абследаванне пабудовы паказала, што на праезнай частцы ёсць расколіны, а гідраізаляцыя парушана. Пасля падрыхтоўкі дакументацыі прыступілі да рэканструкцыі - яна пачалася ў канцы верасня 2025.

Асноўныя працы па разборцы старога купала маста вялі ў лістападзе 2025. Пасля на яго месцы спецыялісты ўсталююць новую маналітную пліту, захаваўшы гістарычнае аблічча моста.

Чытайце таксама: Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе