Да дня нараджэння сетка кавярняў Varka арганізоўвае серыю бясплатных майстар-класаў. Адзін з іх пройдзе ў Гродне.
9 снежня гродзенцаў чакае лекцыя «Паходжанне кавы» і дэгустацыя фільтр-кавы. Яна пройдзе з 18: 00 да 20: 00. Запісацца на яе можна праз форму.
Яшчэ тры майстар-класы пройдуць у Мінску.
«Varka» — гэта сетка кавярняў у Беларусі. У Гродне ёсць тры «Varka»: на 1 Мая, Курчатава і Калючынскай. Канцэпцыя ўключае кавярню з выпечкай, дэсертамі і сытная перакусамі. Таксама ёсць фарматы кавярні самаабслугоўвання.



