Маргарыту Ясевіч, што родам з Ліды, судзілі паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361−4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падобна на тое, што яе пераслед звязаны са справай Гаюна. Прысуд — хатняя хімія, але тэрмін дакладна не вядомы, піша «Наша Ніва».

Маргарыце Ясевіч 29 гадоў. Яна родам з Ліды. У 2018‑м скончыла гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму «ВМ-ТОРГ». Яе сфера дзейнасці — аптовы гандаль мэбляй, бытавымі таварамі, скабянымі, нажавымі і іншымі металічнымі вырабамі. У апошнія гады дзяўчына жыве ў Самахвалавічах пад Мінскам.