У 2020 годзе гендырэктарам ведамства прызначылі Віктара Жука. Цяпер у графе “Генеральны дырэктар” на сайце “Гроднаэнерга” нікога не значыцца.

Паводле інфармацыі крыніцы Hrodna.life, яго некалькі тыдняў таму затрымалі – як мяркуецца, за карупцыю. Таксама яго знялі з пасады.

Скриншот с сайта Гродноэнерго
Скрыншот з сайта Гроднаэнерга

Віктар Жук родам з Іўеўскага раёна. У Гродзенскай энергасістэме працуе з 1993 года. Быў таксама дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Па дадзеных праекта luka.zone, ён “падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі”. 

Падчас пратэстаў 2020 года работнікі трох філіялаў “Гроднаэнерга” выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў і напісалі зварот да гарадскіх уладаў. Яны прасілі аб правядзенні паўторных сумленных выбарах.

Чытайце таксама: «Не прызнаем лічбы ЦВК». Работнікі «Гроднаэнэрга» звярнуліся да ўладаў горада