Слонімчанін спілаваў частку клёна, які рос у завулку побач з яго домам. Абрэзку ён ні з кім не ўзгадняў і дазволу не атрымліваў. У выніку 50-гадовага жыхара Слоніма аштрафавалі на 63 рублі.

Усё адбылося восенню гэтага года. Клён вастралісты перашкаджаў слонімчаніну, і ён вырашыў прыбраць яго верхавіну, зрэзаўшы больш, чым дапускаюць нормы.

Паводле слоў начальніка Слонімскай інспекцыі прыродных рэсурсаў Вольгі Стульневай, дзеянні мужчыны прызнаны незаконнымі, паведамляе «Слонімскі веснік». Мужчына абавязаны кампенсаваць нанесеную шкоду — 63 рублі.

Моцнае пашкоджанне дарослага дрэва перашкаджае яго нармальнаму росту і можа пагоршыць экалагічную сітуацыю ў горадзе. Без спецыяльных ведаў і дазволаў такія работы праводзіць нельга.

За спілоўванне або пашкоджанне дрэў, кустоў і іншай расліннасці без дазволу ў Беларусі надыходзіць адказнасць па артыкуле 16.17 КоАП. Незаконнае выдаленне або перасадка дрэў і кустоў у населеных пунктах, а таксама іх пашкоджанне або знішчэнне, як і псаванне кветнікаў і газонаў, караюцца штрафам да 30 базавых велічынь для фізічных асоб, ад 10 да 200 базавых — для індывідуальных прадпрымальнікаў і ад 20 да 300 базавых — для юрыдычных асоб.