У Гродне — новы Генеральны консул Расіі. Ім стаў Андрэй Варламаў, які раней быў начальнікам аддзела ў Консульскім дэпартаменце МЗС Расіі. Загад падпісала Міністэрства замежных спраў Расіі.
На дыпламатычнай службе Андрэй Варламаў з 1997 года. Ён працаваў на розных пасадах у цэнтральным апараце МЗС Расіі і за мяжой.
У 2014−2017 гадах ён быў консулам-дарадцам Генеральнага консульства Расіі ў Сан-Францыска, ЗША. У 2018−2023 гадах — генеральным консулам Расіі ў Худжандзе, Таджыкістан. У 2023−2025 гадах працаваў начальнікам аддзела ў Консульскім дэпартаменце МЗС Расіі.
Раней консульства РФ у Гродне ўзначальваў Феадосій Уладышэўскі.
Нагадаем, расійскае консульства ў Гродне адкрылася ў канцы 2022 года на вуліцы Цаглянай. У сакавіку 2025 года ведамства пераехала ў былы будынак «Польска матеж школьна» і грамадскага ліцэя імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Будынак знаходзіцца на вуліцы Гараднічанскай, 40.



