Збор на суму $ 2,9 млн для 9-гадовага гродзенца Вані Сцяценка з міадэстрафіяй Дзюшэна закрылі 1 снежня. Як паведаміла Onliner.by маці хлопчыка Аляксандра Сцяценка, зараз сям’я рыхтуецца да паездкі ў дубайскую клініку.

Апошнія паўтара месяца гродзенцы паэтапна пераводзяць грошы ў клініку — гэта паскорыць працэс афармлення дакументаў. Вылет запланаваны на наступны тыдзень. У клініцы ў Вані возьмуць тэст на наяўнасць антыцелаў - вынікаў давядзецца чакаць 10−12 дзён. Пасля можна будзе замаўляць сам прэпарат. Сям’я спадзяецца, што ўжо ў снежні ў дубайскай клініцы Ваня атрымае неабходную ін'екцыю.

У гродзенца стаіць дыягназ міадэстрафія Дзюшэна — гэта спадчыннае захворванне, якое выклікае паступовае паслабленне цягліц.

Як закрылі збор?

Збор для Вані ўдалося закрыць у тым ліку за кошт грошай, якія пералічылі з рахункаў арыштаваных гродзенскіх блогераў — Яўгеніі Тарасенка і Міхаіла Драгуна. Цяпер супраць пары вядзецца крымінальная справа ў махлярстве у асабліва буйным памеры. Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Яўгенію і Міхаіла выпусцілі з-пад варты, але з падпіскай аб нявыездзе.

Прэпарат патрэбен яшчэ як мінімум пецярым дзецям

У Instagram-акаўнце, прысвечаным збору сродкаў, маці Вані падзякавала ўсім, хто мае дачыненне. «Дзякуй вам вялікі за дапамогу і за тое, што вы з намі былі і застаяцеся. Стан эйфарыі, кучу спраў яшчэ трэба зрабіць», — сказала Аляксандра.

Гродзенка таксама нагадала аб іншых зборах, якія пакуль яшчэ вядуцца. Ін'екцыя супраць міадыстрафіі Дзюшэна-Бекера патрэбная Максіму Тамко, Максіму Шыла, Ягору Ярмаловічу, Арцёму Корбалю і Даніілу Дуку.

Чытайце таксама: «Мільён я сабе не прысвойваў». Затрыманы па справе аб махлярстве блогер распавёў, чаму не лічыць сябе вінаватым