Скідзельскі лясгас будзе прадаваць навагоднія ялінкі ў Гродне з 20 да 30 снежня. Для гараджан арганізуюць пяць ёлачных кірмашоў, яшчэ два — у Скідзелі. Таксама ў Гродне стартаваў прыём заказаў на арэнду ёлак. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, з чаго можна выбраць і ў колькі гэта абыдзецца.
Дзе можна будзе купіць навагоднюю елку ў Гродне
Гандлёвыя кропкі Скідзельскага лясгаса ў Гродне будуць працаваць па наступных адрасах:
- вул. Агінскага, 22 (каля гіпермаркета «Алмі»),
- праспект Касманаўтаў (каля аўтавакзала),
- вул. Брыкеля, 10 (побач з магазінам «Лімож»),
- вул. Стралковая, 21 (каля «Еўраопт»),
- на паркоўцы ГЦ «OldCity» па вул. Дубко, 17.
У Скідзелі набыць ёлкі можна будзе на вул. Карла Маркса, 97 (лясніцтва) і вул. Дзяржынскага, 41 (будынак пажарна-хімічнай станцыі). Лясгас таксама адкрые кропкі ў вёсцы Парэчча (вул. Палякова, 25), у аграгарадку Азёры (вул. Савецкая, 26/2), у вёсцы Новая Руда, у вёсцы Бераставіца і ў вёсцы Лунна (вул. Шарамета, 17) — усе на базе мясцовых лясніцтваў.
Цэны на елкі ад Скідзельскага лясгаса:
- Да 1 м — 13 руб.
- Да 2 м — 16,20 руб.
- Да 3 м — 26 руб.
- Да 5 м — 35,80 руб.
- У гаршку да 0,5 м — 10,80 руб.
- У гаршку ад 0,51 да 1 м — 16,20 руб.
- Навагоднія букеты — 5,30 руб.
Ёлачныя кірмашы будуць працаваць кожны дзень з 11:00 да 19:00.
Ёлкі ад Гродзенскага лясгаса
Трохі даражэй елкі прадае Гродзенскі лясгас. Іх можна знайсці па адрасах з 20 да 30 снежня:
- вул. В. Соламавай (побач з універсамам “Еўраопт”)
- Болдзіна (каля крамы “Квасоўка”)
- Ліможа (аўтастаянка паміж «Алмі» і «Еўраопт»)
- вялікая Альшанка (каля крамы “Санта”)
- вул. Пралетарская (у ГЦ «Казарма»)
- гандлёвая пляцоўка “Лясны домік” (рынак “Паўднёвы”)
Навагоднія дрэвы:
- да 1 м – 13,50 руб.
- ад 1 да 2 м – 17,30 руб.
- ад 2 да 3 м – 27,60 руб.
Іглічныя букеты:
- без падстаўкі – 4,20 руб.
- на дэкаратыўнай падстаўцы – 7,15 руб.
Кірмашы працуюць штодня з 11:00 да 19:00. 25 снежня — выхадны.
Адрасы елачных кірмашоў у Гродне
У горадзе таксама можна будзе купіць елкі ад Ваўкавыскага і Шчучынскага лясгасаў. Пункты продажу знаходзяцца па адрасах:
- Праспект Янкі Купалы (каля магазіна «ГМК-Рытэйл»);
- Індурская шаша (ля крамы «ГМК-Рытэйл»);
- вул. Шчорса, 11а (у ГЦ “Kazzarma Mall”;
- вул. Дзяржынскага (ля міні-рынку «Дзевятоўка»);
- вул. Малышчынская (каля магазіна «Дыяніс»);
- мікрараён Грандзічы (каля будынка на вул. Віктара Глухава, 1);
- вул. Дзяржынскага (каля будынка № 113);
- вул. Паповіча (каля крамы «Гродзенскія прысмакі»);
- пр. Янкі Купалы, 87 (ля ГЦ «Трыніці»).
Усяго ў горадзе будзе працаваць 20 кропак з продажамі елак.
Дзе можна арандаваць навагоднюю елку ў Гродне
У Гродне, як і раней, можна ўзяць елку напракат. Гродзенскі праект «ЭкаЕлачка» пачаў прыём заказаў. Пасля святаў елку не трэба ні выкідваць, ні шукаць дзе пасадзіць — яе забяруць на плантацыю і будуць даглядаць дрэва да наступнага Новага года.
Для атрымання елкі трэба запоўніць форму замовы на сайце або патэлефанаваць +375-29-282-01-01 з 9:00 да 13:00 без выхадных. У 2025 годзе дастаўкі ёлак будуць з 13 па 31 снежня. Зваротны збор у Гродне пройдзе з 2 па 20 студзеня. Таксама замовіць у арэнду елку змогуць і мінчане. Цэны ў Гродне — ад 60–70 рублёў.



