Валанцёры Гродзенскага аб’яднання аховы жывёл «След жыцця» звярнулі ўвагу на рукапісную аб’яву аб знікненні ката. Яго на вуліцы Паповіча размясціла пажылая жанчына. Пошук ката абвясцілі ў Instagram-акаўнце аб’яднання і ў TikTok.

«Па раёне Паповіча» ходзіць бабуля і плача, тры тыдні ў яе ўцёк чорны кот пры наведванні ветклінікі на Паповіча", — распавялі ў Instagram валанцёры.

Да паста прымацавалі фатаграфію рукапіснай аб’явы. Аўтарка прасіла людзей звязацца з ёй, калі яны бачылі «чыста чорнага ката».

Гродзенка страціла "чыста чорнага" ката - неабыякавыя яго вярнулі
Аб’ява пра знікненне ката. Фота: Instagram-акаўнт валанцёраў

Пост з’явіўся два дні таму — 29 лістапада. Ужо на наступны дзень карыстальніца пад нікам lena__malina паведаміла, што кот знойдзе. «Асабіста аддала бабулі», — напісала гродзенка.

Чытайце таксама: У цэнтры Ліды зносяць адзін з найстарэйшых драўляных дамоў. Верагодна, на яго месцы з’явіцца прытулак для катоў