Валанцёры Гродзенскага аб’яднання аховы жывёл “След жыцця” звярнулі ўвагу на рукапісную аб’яву аб знікненні ката. Яго на вуліцы Паповіча размясціла пажылая жанчына. Пошук ката абвясцілі ў Instagram-акаўнце аб’яднання і ў TikTok.
«Па раёне Паповіча» ходзіць бабуля і плача, тры тыдні [таму] ў яе ўцёк чорны кот пры наведванні ветклінікі на Паповіча», – распавялі ў Instagram валанцёры.
Да паста прымацавалі фатаграфію рукапіснай аб’явы. Аўтарка прасіла людзей звязацца з ёй, калі яны бачылі “чыста чорнага ката”.
Пост з’явіўся два дні таму – 29 лістапада. Ужо на наступны дзень карыстальніца пад нікам lena__malina паведаміла, што кот знойдзе. «Асабіста аддала бабулі», — напісала гродзенка.
Чытайце таксама: У цэнтры Ліды зносяць адзін з найстарэйшых драўляных дамоў. Верагодна, на яго месцы з’явіцца прытулак для катоў




