З 17 па 30 лістапада гандлёвы цэнтр OldCity запускае кавафэст «OldCoffee». Абяцаюць унікальныя смаки, утульную атмасферу і спецыяльныя прапановы. Усяго даступна пяць сэтаў.
Удзельнікі фестывалю падрыхтавалі для вас кававыя сэты за 12 рублёў. «Кожны сэт — гэта ідэальны дуэт: духмяны кававы напой і найсмачны дэсерт», — цытуе арганізатараў «Вечерний Гродно».
Удзельнікі і іх сэты:
«ПРОСТО КОФЕ»
Кава «Ромавыя трускаўкі» (225 мл) і тварожнік «Лясныя ягады» (100 гр). Каву з сэта можна замяніць на любую класічную: эспрэса, амерыкана, капучына, латэ.

Cofix
Персікавае мока (400 мл) і вафельная трубачка ў асартыменце (80 гр)

Спакуса
Кава Латэ з сіропам (170 мл) і Трайфл «Карамелька» (200 гр)

FruitHome
Кава на выбар (эспрэса (40 мл), амерыкана (250 мл), латэ (300 мл), капучына (250 мл)) і ганконская вафля з садавінай (170 гр)

TokoTea
Малочны чорны чай Персік (L — 500 мл) і вінаградны фруктовы чай з шарыкамі ківі (L — 500 мл)

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна



