У Гродне махляры тэлефануюць на гарадскія тэлефоны і ад імя камунальных службаў выманьваюць грошы. У дзень на лінію «102» звяртаецца каля 200 гараджан, якіх паспелі падмануць, піша «Гродно плюс».

Часцей за ўсё махляры тэлефануюць пажылым людзям. Часта прадстаўляюцца супрацоўнікамі «Белтэлекама», «Гроднаэнерга» або «Водаканала». У размове паводзяць сябе «культурна, павольна» і просяць перавесці буйныя сумы. Аферысты таксама папярэджваюць суразмоўцаў, каб тыя не паведамлялі аб размове блізкім.

Як адзначае оперупаўнаважаны па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Ленінскага РАУС Даніла Быкаў, махляры ўвесь час змяняюць схемы. Але ключавыя элементы афёры не мяняюцца.

— Сапраўдны супрацоўнік ніякіх канкрэтных дзеянняў ад чалавека прасіць не будзе: паўдзельнічайце ў спецаперацыі па тэлефоне, перавядзіце грошы на бяспечны рахунак пад падставай дэкларавання або пад якой-небудзь іншай падставай, — кажа Быкаў.

Чытайце таксама: Гродзенка хацела купіць навагоднюю ёлку восенню — яе падманулі