Музыка з Гродна Аляксандр Зімін зможа вярнуцца на вуліцу Савецкую пасля таго, як яго адтуль папрасілі сысці гарадскія ўлады. Пра гэта музыка без падрабязнасцяў паведаміў у Threads.

«Нізкі паклон і вялікая падзяка ўсім, хто падтрымаў у сітуацыі з выдаленнем з вуліцы. Усё вырашылася і калі ў бліжэйшыя выхадныя не буду на пошуках хлопчыка пад Мінскам, то ўбачымся на ранейшым месцы каля раскошы і Джэзвы. Усіх люблю! ☺️🥰», — напісаў ён.

Рамеснікам пакуль вярнуцца не ўдалося.

Гродзенскі вулічны музыкант Аляксандр Зімін іграе на незвычайным музычным інструменце — хэндпане. 7 лістапада яго «выгналі» з Савецкай вуліцы гарадскія ўлады ў суправаджэнні міліцыі. Прычынай стала тое, што Аляксандр не паспеў у свой час падоўжыць дазвол на гульню на 2025 год. Гісторыя завірусілася — Аляксандра многія прытрымалі.