Музыка з Гродна Аляксандр Зімін зможа вярнуцца на вуліцу Савецкую пасля таго, як яго адтуль папрасілі сысці гарадскія ўлады. Пра гэта музыка без падрабязнасцяў паведаміў у Threads.

UPD. Вулічны музыка Аляксандр Зімін атрымаў дазвол на ігру ў цэнтры Гродна. “Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, разгледзеўшы вашу заяву, паведамляе, што ўзгадняе правядзенне музычных выступленняў”, – працытаваў ён дазвол 22 лістапада.

“Нізкі паклон і вялікая падзяка ўсім, хто падтрымаў у сітуацыі з выдаленнем з вуліцы. Усё вырашылася і калі ў бліжэйшыя выхадныя не буду на пошуках хлопчыка пад Мінскам, то ўбачымся на ранейшым месцы каля раскошы і Джэзвы. Усіх люблю! ☺️🥰”,- напісаў ён.

Рамеснікам пакуль вярнуцца не ўдалося.

Гродзенскі вулічны музыкант Аляксандр Зімін іграе на незвычайным музычным інструменце – хэндпане. 7 лістапада яго “выгналі” з Савецкай вуліцы гарадскія ўлады ў суправаджэнні міліцыі. Прычынай стала тое, што Аляксандр не паспеў у свой час падоўжыць дазвол на гульню на 2025 год. Гісторыя завірусілася – Аляксандра многія прытрымалі.