Мяркуецца, што польскія пагранпераходы ў Кузніцы і Баброўніках адкрыюць або пасля 15, або пасля 20 лістапада. У Літве заяўляюць, што адкрыццё мяжы «дакладна адбудзецца», паведамляе Delfi.

Аб верагодным адкрыцці мяжы паведаміў міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч. Па ягоных словах, Варшава, верагодна, прыме такое рашэнне ўжо ў лістападзе.

«Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца пасля 15 лістапада, пасля 20-га. Думаю, гэта дакладна адбудзецца», — сказаў Кандратовіч.

Палітык таксама дадаў, што Польшча і Літва павінны каардынаваць свае дзеянні, і «як рэгіён» адказваць на «гібрыдны ціск з боку Беларусі».

Мяжу планавалі адкрыць у лістападзе

У канцы кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў аб намеры адкрыць КПП на польска-беларускай мяжы. Паводле яго слоў, адкрыццё ў «тэставым рэжыме» планавалі ўжо ў лістападзе.

У планы польскіх палітыкаў умяшалася Літва. Кіраўніцтва краіны запатрабавала каардынацыі дзеянняў з Польшчай, а таксама захавання бяспекі на сваім баку мяжы.

Чытайце таксама: «Чорт яго ведае, што нас яшчэ чакае за ўсходняй мяжой». Польшча ў лістападзе можа адкрыць два пункты пропуску з Беларуссю