Першы ў Беларусі вендынгавы апарат шкарпэтак з’явіўся ў Гродне. Яго ўсталяваў у ГЗК «Triniti» Брэсцкі панчошны камбінат. Пра гэта яны расказалі ў Threads.

-Ужо цяпер любы жадаючы можа набыць яркія шкарпэткі літаральна адным націскам кнопкі. Апарат размешчаны ў Гродне, у ГЗК «Triniti» (2 паверх, каля Colin’s). Аўтамат абсталяваны сучасным інтэрфейсам, якія дазваляюць абраць патрэбны дызайн шкарпэтак, — сцвярджаюць уладальнікі.

У каментарах адзначаюць, што гэта добрая ідэя для вакзала і турыстычнага месца.

Брэсцкі панчошны камбінат вырабляе шкарпэткі, калготкі і бялізнавы трыкатаж. Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі. Палову тавару прадаюць на мясцовым рынку.

Читайте также: У Triniti адкрылася прастора, дзе можна зладзіць танцавальны батл і выйграць Пікачу