Пасля пазапланавых праверак у некаторых гандлёвых кропак «нізкага коштавага сегмента» знайшлі парушэнні, якія палічылі сур’ёзнымі. Крамы зачынілі да 5 лістапада, піша Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Праблемы знайшлі ў дзвюх крамах гродзенскай сеткі ТАА «Тамерлан гандаль» і двух — ТАА «Дурга Гандаль».
У краме «Новы сезон» (вул. Славінскага) абавязковы пералік тавараў выканалі толькі на 2,3%. Аналагічныя праблемы знайшлі і ў гандлёвым пункце на праспекце Я. Купалы. Таксама тавары прадавалі без абавязковай інфармацыі для пакупнікоў.
У крамах «4 Сезона» на вул. Санаторная, 1 і вул.Вольгі Соламавай, 82 не хапала 29% і 35,3% абавязковых тавараў (адсутнічала 62 пазіцыі з 215 і 67 пазіцый з 190), 25 і 26 найменняў прадаваліся без неабходнай для спажыўца інфармацыі на суму 2,4 тыс. руб. і 4,7 тыс. руб., адпаведна.
Чытайце таксама: «Маральная дылема». Чаму не варта купляць прадукцыю ў краме «еДИН»
 


