Пасля закрыцця літоўска-беларускай мяжы 29 кастрычніка чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы выраслі ў шэсць разоў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

«Калі тыдзень таму выезду праз беларуска-польскую мяжу ў сярэднім чакалі 300−400 аўтамабіляў, то сёння гэтая лічба перавысіла 2500», — напісалі 3 лістапада ў Telegram-канале ведамства.

Паводле ДМК, у пасажырскім пункце пропуску Брэст-Цярэспаль раніцай 3 лістапада выезду чакала 2525 легкавых аўтамабіляў і 125 аўтобусаў. У грузавым пункце пропуску Казловічы-Кукурыкі сабралася чарга з 2045 грузавых аўтамабіляў, піша «Медиазона».

Літва закрыла мяжу з Беларуссю 29 кастрычніка. Пакуль абмежаванні ўвялі да 30 лістапада.

Тым часам прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведамляе аб магчымым аднаўленні дарожнага руху паміж краінамі. Меркаваныя даты адкрыцця пагранпераходаў з Польшчай — сярэдзіна лістапада.

Чытайце таксама: Чэргі на межах Беларусі: пасля закрыцця літоўскай мяжы расце паток на польскай