У Гродзенскім абласным судзе скончылі разглядаць справу дзевяцярых жыхароў Ваўкавыска. Шасцярых жанчын і трох мужчын абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361−1 КК). Кожнаму прысудзілі калонію і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў (33,6 тыс. руб.), паведамляе «Вясна».
Судовы працэс вяла Зінаіда Барцэвіч, якая і раней выносіла палітычна матываваныя прысуды.
Лілія Юруць, Людміла Шрубок, Вольга Пракопчык, Алена Жукава, Ірына Дабрыновіч і Виктар Турчэнік атрымалі 2,6 гады калоніі. Наталлі Краўчук прысудзілі 2,8 года калоніі, Ілле Ходасу — 2,9 года калоніі, Віталю Цынкелю — 2,10 года калоніі. Таксама ўсе фігуранты атрымалі штрафы.
Сумарна беларусам прысудзілі 23 гады і тры месяцы зняволення, агульная сума штрафу — 302,4 тыс. руб.

Суд над жыхарамі Ваўкавыска распачаўся 11 жніўня 2025 года. Справу разглядалі з перапынкамі. Па інфармацыі «Вясны», па справе «дваровых чатаў» фігуруе як мінімум 34 чалавекі па ўсёй краіне.


