6000 рублёў улады выдаткуюць на адкрыццё дарогі да Альшанкі. Грошы пойдуць на феерверк і рэтра-машыны. Сродкі возьмуць з гарадскога бюджэту.

Гэта стала вядома з закупкі, якую робіць Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый горада Гродна.

Улады хочуць 11 установак з выкідам у вышыню на 10 метраў дыму зялёнага колеру і восем — з выкідам 2 метры дыму. Таксама будзе 10 пяціметровых піратэхнічных фантанаў на хвіліну.

Адкрыццё суправадзяць пяць рэтра-машын — для іх прапісалі нават колер. Хочуць «Масквіч» 401 1954 года, «Волгу» газ 21 1964 г. в, «Волгу» газ 21 1967 г. в, «Волгу» газ 24 1984.г. в., «Ваз» 21 013 1983 г. в. Аўтамабілі павінны быць з пройдзеным тэхнічным аглядам і абавязковым страхаваннем. А таксама — быць чыстымі ўнутры і звонку.


Новая дарога да Альшанкі адкрыецца 5 лістапада. Рэканструяваны ўчастак «Вялікага аб’язнога кальца» пашырылі да чатырох палос з падзяляльнай зонай. Усталявалі больш за 18 км дарожных адбойнікаў. Таксама мадэрнізавалі дзве кальцавыя развязкі.