Расійскі выканаўца Shaman, вядомы падтрымкай вайны і «патрыятычнымі» песнямі, выступіць у Гродне 11 снежня. Квіткі на сэрвісе ticketpro.by ужо разыходзяцца.
Канцэрт арганізоўвае Гродзенская абласная філармонія. Ён пройдзе ў Лядовым палацы Гродна. Напалову выкуплены сектар 1 — з самымі бюджэтнымі квіткамі. Іх цэннік — 80−155 рублёў. Горай сітуацыя з сектарамі 2 і 3 — з коштам 145−205 рублёў. Там выкупілі чвэрць. І каля 15 месцаў занята на партэры з цэннікам 205−245 рублёў.

«Жывы гук, магутная харызма і песні, якія даўно палюбіліся публіцы — ад энергетыкі SHAMAN заміраюць сэрцы і напаўняюцца святлом. У праграме — любімыя кампазіцыі, новыя трэкі і эмацыйны драйв, з якім хочацца спяваць, танцаваць і проста быць шчаслівымі», — напісана ў анатацыі.
Пад постам у Instagram Гродзенскай аблфілармоніі ўсяго некалькі каментароў. «за такія грошы лепш 3 разы на Саладуху схадзіць», «уский» (мабыць, парадыруючы песню выканаўцы «Я — русский» — Hrodna.life) і «Давайте уже GAYAZOV$ BROTHER$, а не вот это вот». Хтосьці, зрэшты, прызнаецца, што гэта яго «краш».
Тур Shaman у Беларусі ўключае Мінск, Брэст, Гомель і Гродна. Пад ролікам у адной з сацсетак большасць каментароў - негатыўныя.
«Живу в Гродно, но даже за бесплатно к нему не пойду, или пусть мне заплатят, всеравно к нему не пойду. Принцип, мир во всем мире».
«они явно издеваются, билеты на концерт лазарева с поставленными и проработанными номерами были дешевле».
«загонят из периферии профсоюз. Нормальный это обойдет стороной, шоб лишь бы не замараться».
Сапраўднае імя Shaman — Яраслаў Дронаў. Ён стаў вядомым у 2022 годзе, падтрымаўшы вайну ва Украіне і выканаўшы песні «Встанем», «Я русский» і іншыя кампазіцыі «патрыятычнай тэматыкі». За падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны знаходзіцца пад санкцыямі 27 краін Еўрасаюза, Украіны і Канады. У адносінах з кіраўніцай «Лігі бяспечнага інтэрнэту» Кацярынай Мізулінай.
Чытайце таксама: Канцэрты ў Гродне сыходзяць у падполле, на выступах — табу на «палітыку». Што будзе з культурай далей?



