«Гроднааблаўтатранс» шукае, хто б заняўся разборкай спісанага транспарту на металалом. Усяго плануюць разабраць чатыры старыя аўтобусы і самазвал у розных райцэнтрах Гродзенскай вобласці.

Гаворка ідзе пра наступныя маркі: МАЗ-256 (аўтобус на 28 чалавек), МАЗ-105 (гарадскі аўтобус-гармонік), Нёман-4202 (аўтобус на 36 пасажыраў), Нёман-5201 (гарадскі аўтобус на 86 чалавек) і МАЗ-5516 (самазвал).

Разборка з сартыроўкай лому павінна прайсці з 15 лістапада па 24 снежня 2025 года.

Чытайце таксама: Не паскардзішся — не паедзеш. Як у Гродне можна вырашыць транспартныя праблемы