Сярод пераможцаў XXII Рэспубліканскага конкурсу на лепшы архітэктурны твор апынулася гродзенскае праектнае бюро «Інтэлсток Інжынірынг». Іх работы адзначылі адразу ў некалькіх намінацыях. Вынікі конкурсу падвёў Беларускі саюз архітэктараў.

Пра перамогу праектная арганізацыя расказала на сваёй старонцы ў Instagram. Праекты на конкурс прадставілі архітэктар Віктар Верабей і канструктар Вадзім Жук.

А канцэпцыю добраўпарадкавання набярэжнай у Гродне адзначылі дыпломам II ступені ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура, вулічны дызайн і добраўпарадкаванне тэрыторый» таго ж раздзела «Праект».

Дом па вуліцы Троіцкая, 25 атрымаў дыплом I ступені ў раздзеле «Пабудова» ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні».

Грамадскі будынак па вуліцы Будзёнага, 52 таксама ўганаравалі дыпломам I ступені ў раздзеле «Праект» у той жа намінацыі. Акрамя таго, гэты аб’ект атрымаў спецыяльны дыплом ад спонсара фестывалю.

Гродзенскі будынак атрымаў чарговыя прэстыжныя ўзнагароды
Ўзнагароды гродзенцаў. Фота: instagram.com/intelstock

Гродзенскае бюро рэгулярна атрымлівае прызнанне не толькі ў Беларусі і на беларускіх фестывалях, але і на міжнародных. Напрыклад, гандлёвы цэнтр на вуліцы Вялікая Троіцкая, 25 трапіў у шорт-ліст міжнароднай прэміі, прысвечанай дызайнерскім і архітэктурным рашэнням TraMod Awards у намінацыі «Архітэктура / Рэалізаваныя праекты».

Таксама праект гэтага ж будынка ў Гродне нядаўна стаў уладальнікам залатой узнагароды Gold Winner in Architectural Design Category міжнароднай платформы Arch Design Award 2025.