Крама «Царство уюта» знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Роял» на Савецкай, 14. Бізнес вырашылі прадаць — аб’ява з’явілася на B4y.by.
«Царство уюта» спецыялізуецца на тэкстылі. Прадаюць «элітныя» тканіны ад «лепшых турэцкіх брэндаў». Згодна з аб’явай, плошча крамы — 18 кв. м. Ёсць гандлёвае і касавае абсталяванне, а таксама дызайнерскае аздабленне памяшкання. Разам з бізнэсам аддаюць базу кантактаў пастаўшчыкоў. Уладальнікі адзначаюць, што ў Гродне няма «канкурэнтаў у дадзеным сегменце».


Згодна з сацсеткамі крамы, яшчэ адзін філіял працаваў у ГЗК «Тринити». Тканіны прадавалі на астраўку.
За гатовы бізнэс просяць 89,3 тыс. руб.


