Беларус спрабаваў правезці ваенную форму, шапку-вушанку, пагоны і нашыўкі з савецкай сімволікай праз пункт Мядзінінкай. Забароненую ў Літве атрыбутыку падчас праходжання рэнтгена знайшлі мытнікі, піша Sputnik Літва.
Усяго знайшлі 45 тавараў агульным коштам € 45 (178 руб.). Рэчы канфіскавалі.


Забарону на выкарыстанне савецкай сімволікі ў Літве ўвялі ў 2008. У 2024 годзе ўрад забараніў увозіць у краіну рэчы з сімволікай таталітарных рэжымаў. У спіс патрапіла савецкая ўлада і ўлада нацысцкай Германіі.
За дэманстрацыю савецкай сімволікі ў Літве можна атрымаць штраф ад € 300 да € 700.
Чытайце таксама: Літва закрыла мяжу з Беларуссю на нявызначаны тэрмін



