25-гадовы Яўген Піваварчык праходзіў службу як памежнік на беларуска-ўкраінскай мяжы. Па інфармацыі «Нашай Нівы», пасля малады чалавек пайшоў ваяваць на баку Расіі і памёр у чэрвені 2025 года.
Піваварчык нарадзіўся ў Навагрудку. У 2018 скончыў школу і пайшоў у войска — служыў на памежнай заставе «Сямёнаўка». Малады чалавек таксама ўдзельнічаў у мітынгах у падтрымку Лукашэнкі.
З 2023 па 2024 шукаў падпрацоўкі. Таксама пісаў у тэматычныя Telegram-чаты пра камп’ютарныя гульні.
Калі Піваварчык падпісаў ваенны кантракт — невядома. Навагрудчаніна прызналі загінулым 5 чэрвеня 2025 года.
Чытайце таксама: На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны



