Перад святам Дзяды гарадская ЖКГ зладзіла лёсаванне месцаў для прадпрымальнікаў, якія гандлююць кветкамі. Жадаючых аказалася так шмат, што выканкаму прыйшлося дадаваць дадатковыя кропкі для гандлю.
Лёсаванне для гандлю ля Аульса праходзіць з 23 па 30 кастрычніка ў будынку ЖКГ па вуліцы Кірава. Прадпрымальнікі па жывой чарзе выцягваюць карткі з нумарамі пляцовак. Усяго адведзена 27 пляцовак, піша NewGrodno.
Але месцаў у Аульса на ўсіх ахвочых не хапае. Таму Гродзенскі гарвыканкам вызначыў дадатковую кропку для гандлю рытуальнай прадукцыяй. Пляцоўкі з’явяцца каля ўвахода на гарадскія могілкі.
Гандляваць кветкамі прадпрымальнікі будуць з 27 кастрычніка па 2 лістапада.
Чытайце таксама: «Святыя дзяды, ляціце сюды!» Пакуль чыноўнікі адмяняюць Хэлаўін, вернікі рыхтуюцца да Дзядоў - свята, калі памерлыя вяртаюцца дамоў



