З 13 па 30 лістапада ў сямі гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску і ўпершыню ў Пінску — пройдзе дзясяты рэспубліканскі фестываль Gastrofest. Установы прадставяць гасцям спецыяльныя сэты па фіксаванай цане: 52 рублі — у сталіцы і 45 рублёў — у рэгіёнах.
Тэмай фестывалю сёлета сталі «Лепшыя моманты» — установы-ўдзельнікі падрыхтуюць стравы, натхнёныя цёплымі ўспамінамі.
Спіс удзельнікаў павінен з’явіцца бліжэйшым часам.
Генеральным партнёрам мерапрыемства, як і раней, выступае «Альфа-Банк»: аплаціўшы сэт карткамі банка, госці змогуць атрымаць бонусы, якія можна патраціць на паслугі, дабрачыннасць ці перавесці ў рэальныя грошы.
Таксама Visa прапануе карыстальнікам дадатку Visa Extra промакоды на зніжку 30% — кошт сэтаў складзе 36,40 рубля ў Мінску і 31,50 рубля ў рэгіёнах. Акцыя будзе дзейнічаць да 30 лістапада.
Некаторыя прапановы можна будзе замовіць з дастаўкай праз сэрвіс Delivio.
Прагаласаваць за любімую ўстанову можна будзе ў Telegram-канале @gastrofestby. Падрабязнасці і навіны — на сайце gastrofest.by і ў Instagram @gastrofest.by.