Калекцыю для мужчын прэзентавала Кацярына Карлацяну — уладальніца брэнда Krikate. Новую лінію адзення для мужчын назвалі «RO.MAN». Пры стварэнні хацелі падкрэсліць упэўненасць, цэласнасць і ўнутраны стрыжань.

«Брэнд адзення для мужчын, якія не шукаюць адабрэння, не падладжваюцца пад чаканні і валодаюць сваёй сілай так, як іншыя толькі мараць», — апісвае брэнд стваральніца.

Што выпускаюць пад брэндам «RO.MAN»

У аснове калекцыі планавалі закласці ідэю ідэальнай пасадкі. Пры гэтым улічылі не толькі аб’ёмы, але і рост. Даступна адзенне на 170−176 і 182−188 см. Абяцаюць калекцыю для хлопцаў і дарослых мужчын.

Пакуль даступныя калекцыя восень-зіма 2025. Можна купіць бомберы, джынсы, худзі, футболкі, лонгсліў, світшот, кашулі. Бомберы каштуюць 570 рублёў, джынсы — 200−280 рублёў. Футболка абыйдзецца ў 130−160 рублёў. Характэрныя назвы адзення — «WINNER», «TECHNO BOY», «EGOIST».

Адзенне гродзенскага брэнда «RO.MAN» можна купіць:

  • Гродна: В. Траецкая 25 | ГЗК Triniti
  • Мінск: ТРЦ Dana Mall / ТРЦ Galleria / ГЦ Green City
  • Брэст: Савецкая 45

KRIKATE.BRAND — беларускі брэнд адзення. У яго лінейцы прадстаўлены базавыя спорт/кэжуал і класічныя калекцыі. У год ствараюць больш за 100 новых мадэляў. Ёсць пяць брэндавых крам і больш за 10 000 пастаянных кліентаў.

Чытайце таксама: Цішоткі, заплечнікі і торбачкі: падборка для сапраўдных фанатаў Гродна, якія хочуць насіць горад на сабе