У вёсцы Расла Смаргонскага раёна 17 кастрычніка здарылася ДТЗ. Кіроўца Audi наехаў на прыдарожную капліцу. Помнік, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці “Каталіцкія капліцы XIX-першай паловы XX стагоддзя”, разбураны, піша shliah.by.

Аўтамабіль рухаўся з вёскі Расла ў кірунку Жодзішак. Прычынай ДТЗ стала тое, што кіроўца няправільна выбраў хуткасць. ДАІ праводзіць праверку. Спецыялісты аддзела культуры склалі акт аб пашкоджанні гістарычнага аб’екта. Матэрыялы адправілі ў Смаргонскі РАУС для правядзення расследавання.

Гэта адна з дзвюх капліц, якія былі пабудаваны ў вёсцы ў XIX стагоддзі. У 2019 годзе намаганнямі супрацоўніцы мясцовага музея ўсе прыдарожныя капліцы ў раёне атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, піша Telegram-канал “Спадчына”. 

“Як кажуць украінскія калегі, казаць пра помнік як пра цалкам знішчаны – даволі шкодна, бо гэта стварае ўражанне, што ён страчаны незваротна і не мае сэнсу яго ўжо аднаўляць. Насамрэч разбурыць помнік можа і пажар, і ракета, і аўтамабіць, але прам знішчыць – гэта толькі мэтанакіраваны дэмантаж, бо заўсёды застаецца вялікая частка помніка. Так і тут: цокаль, падмуркі, частка сцен, крыццё даху – захаваліся. Аднавіць не выглядае цяжкай задачай, бо твор даволі простай архітэктуры (хаця можа мы чагосьці не ведаем)”, – удакладняюць аўтары. 

Так часовня выглядела до разрушения. Фото: radzima.org
Так капліца выглядала да разбурэння. Фота: radzima.org